Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Каб мова родная гучала!

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэсублікі Беларусь аб адукацыі, мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

У нашай дашкольнай установе адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Калектыў установы ўпэўнены ў тым,што выхаванне любові да Радзімы грунтуецца на вывучэнні роднай мовы,гісторыі сваёй зямлі,традыцый і культурных каштоўнасцей беларускага народа.Вялікая роля ў выхаванні сапраўднага грамадзяніна і патрыёта належыць бацькам.Доказам гэтага з’яўляецца ўдзел бацькоў у віктарыне “Якая ты,Беларусь”,праведзенай ва ўстанове дашкольнай адукацыі 18 кастрычніка 2019года.У ходзе мерапрыемства бацькі выхаванцаў пашырылі свае ўяўленні аб культурнай спадчыне беларусаў,узбагацілі свае педагагічныя ўменні па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей,замацавалі партнёрскія узаемаадносіны паміж сабою.

Беларусь! Яна, як матуля, без якой не нараджацца, не жыть не дыхаць. I словы гэтыя сталi гучаць па-народнаму проста i шчыра, адкрыта i даверлiва. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьцi падобнае да гэтага пачуцця, а можа, i нешта большае,  непадуладнае слову. Калi птушкi прылятаюць з далёкага выраю назад, на свае балоты, ва ўтульныя зяленыя шаты беларускiх лясоў, ведаю - iмi кiруе вялiкае прыцягальнае пачуццё, значыць, i яны пакланяюцца роднаму краю.

Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлi i за штодзённымi клопатамi не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосцi. I па-сапраўднаму адчуваем радзiму толькi ўдалечыннi ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы,  убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.

Разделы сайта