Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.10.23

Дзіцяча-бацькоўскі суботнік « Славім Радзіму працай! »

   23 кастрычніка 2023 года ў дзіцячым садзе быў праведзены дзіцяча-бацькоўскі суботнік «Славім Радзіму працай!» з удзелам супрацоўнікаў установы, дзяцей, іх бацькоў. Суботнік праводзіўся з мэтай зрабіць ўстанову дашкольнай адукацыі больш чыстай, добраўпарадкаванай і прыемнай. Былі ачышчаны газоны ад апалай лістоты,сабрана насенне шматгадовых кветак, падрыхтаваны клумбы да зімоўкі.

    Кожны ўнёс у гэтую справу часцінку свайго цяпла. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя дзіцячага сада радуе вока ўсіх навакольных. Усе працавалі з захопленасцю, вялікім душэўным уздымам, так як разумелі важнасць падобнага мерапрыемства не толькі для дзіцячага сада, але і для сваёй малой Радзімы. Бо так прыемна глядзець на свет, які стаў прыгажэй, дзякуючы табе!