Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.11.23

Адкрыты занятак "Гэта Радзіма мая!"

  Ва ўстанове дашкольнай адукацыі 3 лістапада 2023 года ў рамках акцыі "Ліст аб Беларусі" прайшоў занятак для выхаванцаў старэйшай рознаўзроставай групы. Выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, удакладнілі і пашырылі ўяўленні аб Рэспубліцы Беларусь, яе абласных гарадах, аб людзях, якія праславілі Беларусь, прадпрыемствах нашай краіны, замацавалі ўяўленні аб сімвалах нашай краіны, развівалі ўменні расказваць аб славутасцях сталіцы, абласных гарадоў, прыродзе роднага краю. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у дыдактычных і рухомых гульнях, адказвалі на пытанні пра Беларусь.

 Такія заняткі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту не праходзяць бясследна. Яны прывіваюць дзецям пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы, расказваюць пра гісторыю.