Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.12.23

Навагодні ранішнік «Чароўны мяшок Дзеда Мароза»

     Новы Год - гэта самае чароўнае, вясёлае свята, якога дзеці чакаюць, верачы ў казку і цуд... 29 снежня ў нашым дзіцячым садку прайшоў навагодні ранішнік «Чароўны мяшок Дзеда Мароза». Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, падарункі, Дзед Мароз і Снягурка чакалі дзяцей нашай дашкольнай установы. Дзеці пагрузіліся ў мір цудаў, прыгод, неверагодных ператварэнняў . Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Свята атрымалася вельмі вясёлае і радаснае і пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый.