Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.03.24

Свята «Сямейны калейдаскоп»

       У нашым жыцці вельмі шмат свят,аднак ёсць і зусім адмысловыя, такія, ад якіх вее незвычайнай цеплынёй і пяшчотай. Бацькі, у жыцці кожнага чалавека, заўсёды будуць самымі блізкімі і дарагімі людзьмі. І святы, звязаныя з імі заўсёды адзначаюцца дашкольнікамі з вялікім задавальненнем. Менавіта такое свята «Сямейны калейдаскоп» прайшло ў нашым дзіцячым садку 6 сакавіка 2024 года. У святочна ўпрыгожанай музычнай зале сабраліся нашы дзеці, іх маці і таты. На свяце выхаванцы танцавалі, спявалі песні, адгадвалі загадкі, весяліліся. Былі арганізаваны гульні з татамі, бо як вядома, таты – гэта вялікія дзеці. А ўсе дзеці любяць гуляць. Гэтае свята пакінула ў душы кожнага выхаванца добрыя ўспаміны аб сённяшнім дні.