Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.24

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  Канстытуцыя - гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны і кожны чалавек мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

   Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і працвітання!

  Да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,15 сакавіка 2024 года ў нашым дзіцячым садку прайшоў святочны дзень, а пачаўся ён з праслухоўвання і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

  З выхаванцамі старэйшай рознаўзроставай групы праведзены тэматычны занятак «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з паняццямі «закон», «права», паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб, гімн. Была праведзена гутарка «Нашы правы», дзе выхаванцы замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны. Дзеці пагулялі ў дыдактычныя гульні «Назаві вобласці Беларусі», «Пакажы на карце Беларусь».

  Такія мерапрыемствы сапраўды неацэнныя: яны садзейнічаюць пашырэнню дзіцячых уяўленняў аб дзяржаве і дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, правах грамадзяніна, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, гонару за яе дасягненні, дапамагаюць вырасціць сапраўдных  патрыётаў.