12 снежня 2019 года ў нашай дашкольнай установе прайшло першае паседжанне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі беларускамоўных груп Кобрынскага раёна.Паседжанне праходзіла ў форме тэарэтычнага семінара.
Семінар быў накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў дашкольнай адукацыі беларускамоўных груп ў арганізацыі адукацыйнага працэсу па развіццю беларускага маўлення і маўленчых зносін дашкольнікаў,садзейнічаў развіццю камунікатыўных кампетэнцый.
У ходзе працы загадчык дашкольнай установы Анцута Н.Дз. пазнаёміла ўдзельнікаў з асаблівасцямі складання вучэбнага плана ўстановы згодна з новым тыпавым вучэбны планам дашкольнай адукацыі. Кіраўнік метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі беларускамоўных груп Чубрык Р.Ів. з дапамовай гасцей правяла параўнальны аналіз адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” у рамках новай вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Яна таксама пазнаёміла ўдзельнікаў з вучэбна-метадычнай літаратурай,выкарыстоўваемай выхавальнікамі па развіццю беларускага маўлення ва ўстановах дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання.У канцы мерапрыемства адбылося знаёмства з прадметным асяроддзем рознаўзроставых груп дашкольнай установы.У ходзе паседжання педагогі атрымалі станоўчыя ўраджанні.Было пачута ад гасцей шмат прыемных водгукаў пра мерапрыемства.