Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Акцыя "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску"

      У рамках раённай акцыі "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, ў нашай  дашкольнай установе з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы, праведзены наступныя мерапрыемствы:інсцэніроўка беларускіх народных казак “Зайкава хатка”, “Церамок”,дыдактычныя гульні, забавы, чытанне твораў беларускіх пісьменнікаў, наведванне гісторыка-краязнаўчага музея Навасёлкаўскай сярэдняй школы.Таксама для педагогаў і супрацоўнікаў дашкольнай ўстановы праведзена Вялікая Беларуская дыктоўка.

     Арганізуючы разнастайныя формы работы, мы імкнуліся далучыцца да багатай скарбонкі свайго народа,яго культуры.Удзельнікі мерапрыемстваў змаглі адчуць прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова.Усе ўпэўніліся ў тым, што наша беларуская мова прыгожая, сакавітая, мілагучная, адметная i самабытная, са cваімi, толькі ёй уласцівымі рысамі.

  

  

  

Разделы сайта